Мяне завуць Максім. З 2007 года я ультрас ФК Баранавічы. Са дня заснавання быў галоўным рэдактарам фанзінаў ULTRA’ і Madness. Гэты сайт — мой асабісты праект, дзе ўсе меркаванні з’яўляюцца суб’ектыўнымі, прыватнымі і не адлюстроўваюць афіцыйнай пазіцыі руху.

Тут вы знойдзеце мой граундхопінг, цікавыя футбольныя гісторыі, мой погляд на футбол і культуру вакол яго, а таксама ўспаміны пра good old days баранавіцкага ультрас-руху.